Літоўскія памежнікі адмаўляюць ва ўездзе ў сваю краіну на аўтамабілях з летнімі шынамі

З 10 лістапада літоўскія памежнікі пачалі звяртаць пільную ўвагу, на якіх шынах спрабуюць уехаць у іх краіну беларусы. 



zahruziennoje18.jpg

Аўтамабілям, «абутым» у летнюю гуму, адмаўляюць ва ўездзе. Справа ў тым, што менавіта з гэтай даты ў Літве выкарыстанне зімовых шын — абавязковае патрабаванне. Паводле інфармацыі abw.by, беларускія памежнікі нават не спрабуюць нікога папярэдзіць аб магчымых праблемах.

Улічваючы, што напярэдадні навагодніх святаў паток транспарту на мяжы павялічваецца, нагадваем патрабаванні па зімовай гуме ў краінах-суседках і той факт, што з 15 студзеня ў Беларусі ўступае ў сілу прэзідэнцкі ўказ, згодна з якім і ў нашай краіне выкарыстанне зімовых шын будзе абавязковым з 1 снежня па 1 сакавіка.

Літва

Зімовая гума абавязковая з 1 лістапада па 1 красавіка. У гэты ж час дазваляецца выкарыстанне шыпаваных шын пры ўмове, што ззаду на машыне ўсталяваны спецыяльны знак.

Польшча

У Польшчы забараняецца выкарыстанне шыпаваных шын. Выкарыстанне зімовых шын у халодны час года носіць рэкамендацыйны характар.

Паводле s13