Літва расшуквае каля 70 чалавек па справе студзеньскіх падзей 1991 г., сярод іх — беларусы
Як паведамляе delfi.lt, у сераду было скончана дасудовае следства ў дачыненні 69 падазраваных, грамадзян Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі, большасць з якіх хаваецца ад крымінальнага пераследу за мяжой.
Гэтыя людзі абвешчаныя ў міжнародны вышук, выдадзеныя еўрапейскія ордэры на іх арышт.
Рашэнне скончыць дасудовае расследаванне было прынята, бо падчас расследавання было сабрана дастаткова дадзеных, якія абгрунтоўваюць віну падазраваных у магчымым забароненым міжнародным правам
звароце з людзьмі, забойстве асоб, якія знаходзяцца пад абаронай міжнароднага гуманітарнага права, забароненай вайсковай атацы супраць грамадзянскіх асоб, выкарыстанні забароненых вайсковых сродкаў
.
Удзельнікі працэсу г.зн., падазраваныя, іх абаронцы, пацярпелыя, грамадзянскія пазоўнікі і іх прадстаўнікі змогуць азнаёміцца з матэрыяламі дасудовага расследавання да 12 траўня 2015 года. Пасля
гэтага справа з абвінаваўчым актам будзе перададзена ў суд.
Падчас ваенных дзеянняў у студзені 1991 года ў Вільні былі забітыя 14 чалавек, больш за 1000 пацярпелі.