Літва распавяла, колькі сродкаў замарозіла з-за санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі

Літва распавяла пра замарожаныя сродкаў з-за санкцый ЕС супраць Беларусі і Расіі. Большасць сродкаў належыць 4 юрыдычным і адной фізічнай асобе з Беларусі

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1.jpg

Служба расследавання фінансавых злачынстваў Літвы паведаміла, што пасля ўводу санкцый ЕС у дачыненні да Расіі і Беларусі былі замарожаныя актывы, якія адносяцца да гэтых краін, на суму больш за € 50,145 млн., $ 12,109 млн. і 285 тысяч расійскіх рублёў, піша myfin.by.

З іх € 30,455 млн. і $ 7,659 млн. належаць 4 юрыдычным і адной фізічнай асобе з Беларусі.

Служба таксама адзначыла, што асобы, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, цяпер абмежаваныя ў колькасці аб'ектаў нерухомасці і зямельных участкаў, якімі могуць валодаць.