Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Аліны Кабаевай
Вялікабрытанія вырашыла ўвесці санкцыю супраць Аліны Кабаевай.

У канцы красавіка The Wall Street Journal пісаў, што ЗША таксама падрыхтавалі пакет санкцый супраць Кабаевай, але не ўвялі яго з боязі, што Пуцін «адрэагуе агрэсіўна», паведаміла «Медуза».
Паводле звестак выдання, улады ЗША мяркуюць, што Кабаева з'яўляецца маці «як мінімум траіх дзяцей» Пуціна, і што яна можа адыгрываць важную ролю «ва ўтойванні асабістай маёмасці Пуціна за мяжой».

38-гадовая алімпійская чэмпіёнка, гімнастка Аліна Кабаева жыве, верагодна, у прыватным шале ў Швейцарыі з пачатку лютага. Актывісты нават ініцыявалі збор подпісаў пад петыцыяй за тое, каб выправадзіць Кабаеву са Швейцарыі, дзе яна нібыта жыве з дзецьмі.