Японія забараніла экспарт у Расію высокатэхналагічнага абсталявання

Японія пашырыла спіс тавараў і тэхналогій, забароненых да экспарту ў Расію на фоне маштабнага ўварвання ва Украіну.

Японія. Падчас акцыі супраць агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны. Токіа, 4 сакавіка 2022 года

У пералік унеслі высокатэхналагічнае абсталяванне, у прыватнасці 3D-прынтэры, квантавыя кампутары і мікраскопы, піша ўкраінская рэдакцыя Radio Free Europe.

Забарона на пастаўкі павінна ўступіць у сілу 20 траўня, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі, гандлю і прамысловасці краіны.

У абноўленым дакуменце 14 пазіцый. Сярод іх:

  • квантавыя кампутары і іншыя падобныя прылады, а таксама запчасткі да іх;
  • мікраскоп;
  • абсталяванне для мадэлявання (3D-прынтэры) і парашкі металаў, якія выкарыстоўваюцца для гэтага;
  • абсталяванне для вытворчасці арганічных святладыёдаў;
  • абсталяванне для вырабу мікраэлектрамеханічныя сістэм;
  • абсталяванне для вытворчасці вадароднага паліва;
  • вакуумныя помпы;
  • астуджальнае абсталяванне, разлічанае на экстрэмальна нізкія тэмпературы, і нават яго кампаненты;
  • прылады лікавага праграмнага кіравання для станкоў;
  • палімеры.

Вайна Расіі супраць Украіны выклікала новы віток санкцый з боку Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады. Пад абмежаванні, уведзеныя Токіа, агулам трапілі звыш 200 расійскіх кампаній і арганізацый. Японія замарозіла актывы 140 расіян. У чорным спісе аказаліся прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, яго жонка Таццяна Наўка і дзеці Лізавета і Мікалай. У спіс таксама дададзеныя сваякі сакратара Рады бяспекі РФ Мікалая Патрушава і першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Сяргея Кірыенку.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: