Леаніда Кулакова збіраюцца судзіць за пікет у Міжнародны дзень правоў чалавека
Актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова па тэлефоне выклікаў участковы РУУС Першамайскага раёна.
spring96.org
Міліцыянт папярэдзіў Леаніда Кулакова, што сёння ў апорным пункце будзе складаць пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні за несанкцыянаваную акцыю. І дадаў, што суд павінен адбыцца ў панядзелак, паведамляе ПЦ "Вясна".
Верагодна міліцыі стала вядома, што 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі ў цэнтры Мінска пікет, накіраваны на адмену смяротнага пакарання. “10 снежня — Дзень правоў чалавека! Жыццё дадзена Богам, а не катам. Не смяротнаму пакаранню!” — з такім плакатам выйшлі на акцыю актывісты, сярод якіх быў і Леанід Кулакоў.