Лукашэнка падпісаў указ аб пачатку будаўніцтва АЭС
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаванні Беларускай атамнай электрастанцыі. Згодна з указам, Беларусь завяршыла неабходную падрыхтоўчую працу для пачатку будаўніцтва АЭС, у тым ліку "ў рамках прынятых міжнародных абавязацельстваў".
Фота: Flickr
Як паведамляецца, у рэгіёне размяшчэння створана інфраструктура, неабходная для будаўніцтва АЭС, распрацавана праектная дакументацыя, а заказчык атрымаў ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі.
http://naviny.by
Генеральным падрадчыкам будаўніцтва АЭС з'яўляецца расійская кампанія ЗАТ Атамбудэкспарт.
Раней Літва неаднаразова выказвала незадаволенасць з нагоды будаўніцтва АЭС у Беларусі. У прыватнасці, кіраўнік урада Літвы Альгірдас Буткявічус заяўляў, што беларускі праект не адпавядае
патрабаванням Канвенцыі Эспо (канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансгранічным кантэксце, прынятай у 1990-я гады).
Згодна з праектам, Беларуская АЭС будзе пабудавана за 18 кіламетраў ад гарадскога пасёлка Астравец Гарадзенскай вобласці, недалёка ад мяжы з Літвой. Згодна з планамі першы блок АЭС павінен быць
уведзены ў 2018 годзе, другі — не пазней за 2020 год.