Лукашэнка «прысабечыў» месэнджар Viber

Падчас адкрыцця беларуска-егіпецкага дзелавога форуму Лукашэнка заявіў, што «сярод еўрапейскіх дзяржаў Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі ў галіне высокіх тэхналогій». І ў якасці прыкладу прывёў месэнджар Viber.

viber_on_bb10.jpg


«Упэўнены, што многія з вас ужо выкарыстоўваюць праграмнае забеспячэнне нашых распрацоўшчыкаў. Такое, да прыкладу, як прыкладанне Viber», — перадае словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
Для даведкі:
Viber — прыкладанне VoIP для смартфонаў, якія працуюць на платформах Android, BlackBerry OS, iOS, Symbian, Windows Phone, Bada і кампутараў пад кіраваннем Windows, OS X і Linux. Інтэгруецца ў адрасную кнігу і аўтарызуецца па нумары тэлефона.
Дазваляе рабіць бясплатныя званкі праз Wi-Fi і мабільныя сеткі 3G і 4G (аплата толькі інтэрнэт-трафіку) паміж смартфонамі з устаноўленым Viber, а таксама перадаваць тэкставыя паведамленні, карцінкі, відэа-і аўдыёпаведамленні.
Ідэя і першасная распрацоўка прыкладання належала ізраільцянам Тальмону Марка і Ігару Магазінніку.
Уладальнік мессенджера — міжнародная кампанія Viber Media з галоўным офісам у Люксембургу, з пунктамі распрацоўкі ў Мінску і Брэсце, а таксама Ізраілі.
Кампанію заснавалі самі стваральнікі мессенджера. Да лютага 2014 года найбуйнымі акцыянерамі Viber Media з'яўляліся ізраільскія сям'і Шабтай (55,2% акцый) і Марка (11,4%), а таксама амерыканская кампанія IRS West (12,5%).
З лютага 2014 года 100% акцый кампаніі належыць кампаніі Rakuten японскага мільярдэра Хіросі Мікітані.
Паводле camarade.biz