Лукашэнка збяжыць у Расію? А куды збіраюцца бегчы міліцэйскія генералы і шараговыя амапаўцы?

У інтэрв'ю прапагандыстам з блізкага замежжа Аляксандр Лукашэнка заявіў, што можа сысці са сваёй пасады, калі ў краіне будзе «спакойная ціхая абстаноўка».

image44150638_5ab3e7ff6ef483b2e3f0cabfe615c82a.jpg


— Я паеду ў тую ж Расію, буду жыць, працаваць. Я, дзякуй богу, яшчэ здаровы мужык, дзеці ў мяне ёсць, унукі, якія павінны жыць, — сказаў Лукашэнка.
Палітолаг Валерый Карбалевіч лічыць, што такім чынам Лукашэнка распавёў, куды збіраецца збегчы ад народнага гневу.
«Такім чынам, Лукашэнка расказаў, куды ён збіраецца збегчы ад народнага гневу пасля зыходу з сваёй пасады. “Я з’еду ў тую ж Расію, буду жыць, працаваць”, — сказаў ён журналістам 13 лістапада.
І гэта зразумела. У Беларусі яму жыцця не будзе. Бо ніякія гарантыі, нават канстытуцыйныя, не дапамогуць. Прычым, нават ягоны пераемнік першае, што зробіць, гэта здасць свайго былога патрона. Як гэта зрабілі палітычныя нашчадкі Сталіна пасля яго смерці. Бо палітычная спадчына Лукашэнкі стала такой адыёзнай, што любы (падкрэсліваю, любы) новы кіраўнік Беларусі, нават прызначаны ім самім, будзе імкнуцца пазбавіцца ад яе.Але ў мяне пытанне. А куды збіраюцца бегчы міліцэйскія генералы, дый проста шараговыя амапаўцы? Ці яны думаюць, што Пуцін і для іх прыгатаваў домік у Растове? Дарэмна».