Маці Тэрэза будзе абвешчана каталіцкай святой 4 верасня
Маці Тэрэза з Калькуты, манашка, якая прысвяціла сваё жыццё дапамозе бедным, будзе абвешчаная святой Рымакаталіцкай Царквы на адмысловай цырымоніі ў Ватыкане, якая адбудзецца 4 верасня.
![7d7b6888_1d87_4c34_bebf_ba75147612a5_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1.jpg 7d7b6888_1d87_4c34_bebf_ba75147612a5_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1.jpg](/img/v1/userfiles/images/7d7b6888_1d87_4c34_bebf_ba75147612a5_cx0_cy10_cw0_w987_r1_s_r1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Папа Францішак падрыхтаваў усе неабходныя для гэтага фармальныя захады яшчэ ў снежні летась.
Маці Тэрэза нарадзілася ў 1910 годзе ў Скоп’е, у цяперашняй Македоніі, у веку 18 гадоў паехала ў Індыю, дзе выкладала геаграфію ў манастырскай школе. Яшчэ праз 20 гадоў яна адкрыла сваю першую школу ў калькуцкіх трушчобах.
У 1979 годзе Маці Тэрэза атрымала Нобэлеўскую прэмію міру. Памерла ў 1997 годзе ў веку 87 гадоў.
Паводле svaboda.org