МАК прыме дысцыплінарныя меры ў дачыненні да НАК Беларусі?
Пра гэта заявіў прадстаўнік Міжнароднага алімпійскага камітэту Марк Адамс журналістам.

Марк Адамс. Фота: EPA/Vostock-photo
МАК можа прыняць дысцыплінарныя меры ў дачыненні да НАК Беларусі з-за скандалу з Ціманоўскай, піша Інтэрфакс.
Марк Адамс заявіў на прэс-канферэнцыі для журналістаў, што МАК “хутка адрэагаваў" на сітуацыю. Цяпер праводзяцца гутаркі з беларускімі і іншымі спартсменамі,
Пасля гэтага МАК вырашыць, "якія дысцыплінарныя меры могуць быць прыняты".
Раней чыноўнік адзначаў, што МАК правядзе расследаванне, звязанае з сітуацыяй вакол беларускай спартсменкі, для гэтага сфарміраваная камісія.