Крысціне Ціманоўскай прыйшло запрашэнне на службу ў МУС
Прыбыць на службу неабходна 5 жніўня.

Крысціне Ціманоўскай прыйшло запрашэнне на службу ў МУС.
«Добры дзень, Крысціна Сяргееўна. Загадам Міністэрства спорту і турызму Вы з 5 жніўня 2021 года адкамандзіроўваецеся ў Міністэрства ўнутраных спраў для далейшага праходжання службы. Вам неабходна прыбыць на службу 5 жніўня 2021. <...> Ваша адсутнасць на працоўным месцы звыш 3-х гадзін лічыцца прагулам і можа пацягнуць за сабой ваша звальненне», — гаворыцца ў паведамленні, якое атрымала Ціманоўская.