Маладафронтаўца затрымалі на мяжы і вінавацяць у шпіянажы

Пра гэта паведаміў Павел Севярынец у сваім фэйсбуку

74389409_2405665576416185_9125659056969613312_n.jpg

«У пятніцу 15 лістапада на беларуска-украінскай мяжы знік Аляксандр Латышаў, сябра Маладога Фронту са Жлобіна і былы ўдзельнік праграмы Каліноўскага. Паводле непацверджанай інфармацыі, яго затрымалі спецслужбы і прад'явілі яму абвінавачанне ў шпіянажы на карысць Польшчы» — напісаў Павел
Аляксандр Латышаў у свой час быў вядомы тым, што за грамадскую дзейнасць яго адправілі на прымусовую псіхіятрычную экспертызу «у сувязі з удзелам у партыі «Малады Фронт».