Фота, зробленае актывістамі 25 сакавіка 2020 года
Такім пікетам міліцыянты з РУУС Маскоўскага раёна Мінска палічылі ўскладанне кветак 25 сакавіка да будынка, дзе была абвешчана незалежнасць БНР, і фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены тады ж.
Прычым
Максіму Урбановічу ў віну ставіцца тое, што ён трымаў нават не сцяг, а шалік з гербам “Пагоня” і надпісам “Беларусь жыве вечна”.
Калі будзе суд – пакуль невядома.
Гэта не першы выпадак, калі ўскладанне кветак расцэньваецца як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У кастрычніку мінулага года тых жа маладафронтаўцаў –
Дзяніса Урбановіча і
Віталя Трыгубава асудзілі на 40 базавых велічынь штрафу кожнаму за ўскладанне кветак да помніка Янкі Купалы. Пратакол тады таксама быў складзены на падставе фота, зробленага актывістамі каля помніка.
Яшчэ раней, у 2015 годзе, актывістаў
асуджалі на адміністрацыйныя арышты па 10 і 15 сутак за ўскладанне кветак да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску.
Паводле spring96.org