Маладыя спецыялісты змогуць пераразмеркавацца ў войска
З’явілася новая рэдакцыя парадку размеркавання, пераразмеркавання і накіравання на працу для маладых спецыялістаў.
Адпаведную пастанову №527 прыняў Савет Міністраў 12 ліпеня. Згодна з дакументам, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, цяпер камісія па размеркаванні будзе сама ацэньваць, наколькі кваліфікацыя маладога спецыяліста адпавядае пасадзе, на якую яго размяркоўваюць.
Таксама з’явіўся пункт, паводле якога выпускнікі цывільных ВНУ могуць пры жаданні пераразмяркоўвацца на ваенную службу па кантракце. У такіх выпадках працадаўца павінен даць згоду на звальненне маладога спецыяліста.
Паводле euroradio.fm