Маразы наступаюць: у Мінску адкрываюць пункт абагравання
Каля Дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства на вул. Ваўпшасава, 42, сёння а 17 гадзіне адкрыюць пункт абагравання. Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Фадзеева.

Пункт абагравання ўстанаўлівае БТЧК. Неабходная дапамога будзе аказвацца яго валанцёрамі.
У намёце, што ацяпляецца, людзям прапануюць сагрэцца, выпіць гарбаты і пры неабходнасці атрымаць цёплыя рэчы — ваўняныя шкарпэткі, рукавіцы. Маламаёмасныя і бяздомныя змогуць падабраць сабе адзенне, сабранае неабыякавымі мінчанамі ў спецыяльныя кантэйнеры, устаноўленыя на трох сталічных аўтазапраўках.
Акрамя таго, тым, хто звернецца, прадаставяць прадуктовы (дзве банкі кашы, тушонка, паштэт, чай, цукар, печыва, сурвэткі, аднаразовы посуд) і гігіенічны (мыла, вільготныя сурвэткі, шчотка з зубной пастай, туалетная папера) наборы.
Аксана Мыцько, minsknews.by