Марыі Калеснікавай прапанавалі выступіць з інтэрв'ю на дзяржканале «а-ля Пратасевіч». Што яна адказала?
Пра гэтую прапанову палітзняволеная распавяла расійскаму «Дажджу».

Марыя Калеснікава пагадзілася на інтэрв'ю пры ўмове, што раскажа «шакуючую праўду
пра выкраданне, следства і бязмежжа ў турме».
Таксама Марыя адмовілася напісаць прашэнне аб памілаванні,
паколькі не лічыць сябе вінаватай.
«Гэта банда подлых, баязлівых напарстнікаў, і дзіўна было б
ім давяраць. Яны ж заўсёды хлусяць. Не вер, не бойся, не прасі і смейся — гэта
мой прынцып зносін з імі», — патлумачыла Калеснікава.
Яна адзначыла, што не асуджае людзей, якія згаджаюцца
супрацоўнічаць са следствам, каб выйсці на волю. «Кожны з нас сам робіць свой
выбар, зыходзячы з абставін, у якіх знаходзіцца, і сам нясе за яго адказнасць,
перш за ўсё перад сабой», — лічыць Марыя.