Марыя Калеснікава папрасіла сілавікоў прыбраць ачапленне каля Палацу Незалежнасці
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал TUT.by.
Да Палаца Незалежнасці прыйшлі Марыя Калеснікава, Максім Знак, Лілія Уласава. Марыя Калеснікава падышла да ачаплення сілавікоў, просіць паклікаць іх кіраўніка або прапусціць ва ўнутр для перамоваў. Яе не прапускаюць.
«Мы, беларусы, маем права гуляць па горадзе, мы не разумеем, чаму нам перагарадзілі дарогу, хочам спытаць, чаму не можам гуляць па горадзе», - патлумачыла спадарыня Калеснікава.