Марыну і Вячаслава Касінеравых асудзілі за «экстрэмізм»
Марыну і Вячаслава Касінеравых міліцыянты затрымалі сёння раніцай. І ўжо паспелі асудзіць.

Марына і Вячаслаў Касінеравых. Фота «Радыё Свабода»
Сёння, 25 студзеня, Марыну і Вячаслава Касінеравых затрымалі пад пад'ездам, калі яны ішлі на працу. Іх павезлі спачатку у РАУС, а потым на суд.
Касінеравых судзілі ў судзе Маскоўскага раёна за "экстрэмізм". Іх прызналі вінаватымі паводле артыкулу 17.11 КаАП — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і асудзілі да штрафу. Марыну Касінераву — да 40 базавых велічыняў, Вячаслава — да 50 базавых, паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына.