Маску прапанавалі пабудаваць завод Tesla у Беларусі
«Чаму не?» — заявіў Аляксандр Ярашэнка у інтэрв'ю дзяржканалу.

Ілан Маск мог бы пабудаваць завод па вытворчасці аўтамабіляў Tesla у беларуска-кітайскім індустрыяльным парку «Вялікі камень». Пра гэта заявіў кіраўнік парку Аляксандр Ярашэнка у інтэрв'ю дзяржканалу.
«Чуў, што ў Расіі Ілон Маск разглядае пляцоўку для будаўніцтва завода. Карыстаючыся выпадкам, я хацеў бы прапанаваць, зноў жа гэта Еўразійская прастора, размясціць такі завод па выпуску электрамабіляў у парку «Вялікі камень. Чаму не?» — сказаў Ярашэнка, назваўшы свае словы «перспектыўнай фантазіяй».
У траўні Ілан Маск дапусціў, што ў хуткім часе Tesla можа афіцыйна прыйсці на расійскі рынак і рынкі краін СНД. Гэтак жа ў Расіі магчыма з'яўленне завода па вытворчасці электракараў.
«Патэнцыйна мы разглядаем Расію», — сказаў Маск, выступаючы на ўсерасійскім навукова-асветніцкім марафоне "Новыя Веды".