Мастак Алесь Пушкін знік пасля вяртання ў Беларусь

Пра гэта піша Свабода.

a1e7798c_7a2d_4644_b688_c0d58f6c93ab_w1023_r0_s_f5lhx.jpg

Мастак Алесь Пушкін вылецеў з Кіева вячэрнім рэйсам. Пасля 21 гадзіны ён прайшоў памежны кантроль у мінскім аэрапорце. Пасля гэтага ён перастаў выходзіць на сувязь.
У Кіеве Пушкін прымаў удзел у выставе беларускіх мастакоў «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасць, супраціў», якая праходзіць у Мастацкім арсэнале, адной з найбуйнейшых культурных пляцовак ва Ўкраіне.
Як даведалася Свабода, перад вылетам з Кіева Алесь Пушкін ведаў, што супраць яго пракуратурай Гродна заведзеная крымінальная справа за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму» (частка 3 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Але ён не разглядаў варыянту заставацца ва Ўкраіне і вярнуўся на радзіму.
Справа датычыць карціны аўтарства Пушкіна, якая была на выставе ў Гродна. Па гэтай жа справе сёння ў Горадні быў затрыманы Павел Мажэйка — стваральнік Цэнтру гарадскога жыцця, дзе адбылася выстава Алеся Пушкіна.
Паводле паведамлення пракуратуры, 19 сакавіка на выставе дэманстравалі партрэт Яўгена Жыхара з аўтаматам на плячы аўтарства Пушкіна.
Як сцвярджае пракуратура, Жыхар у 1946 годзе «ўзначаліў атрад з былых паліцаяў і іншых здраднікаў, якія цягам 9 гадоў у Пастаўскім раёне забівалі міліцыянтаў, партыйных і дзяржаўных службовых асобаў, падпальвалі адміністрацыйныя будынкі і рабілі дыверсіі на чыгунцы».