Матэрыялы справы Ігара Аліневіча і яшчэ трох анархістаў перададзеныя ў пракуратуру

Расследаванне справы супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча завершана, матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру.


Пра гэта паведаміла «Медыязона» са спасылкай на ліст Дубоўскага.

«Як там будзе далей пасля пракуратуры, нават не ведаю, усе працэсуальныя нюансы, як гаворыцца, мне мала знаёмыя. Па ідэі справу потым накіроўваюць у суд, які ў сваю чаргу можа яшчэ да двух месяцаў вазюкацца, перш чым будуць прызначаныя дні пасяджэнняў», — напісаў, Дзмітрый Дубоўскі.

Усім чацвярым прад’яўленае абвінавачанне ў незаконным абароце зброі і акце тэрарызму, здзейсненым арганізаванай групай. Пакаранне па другім артыкуле — пазбаўленне волі тэрмінам ад 10 да 25 гадоў, альбо пажыццёвае зняволенне, альбо смяротнае пакаранне.

Чацвярых анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы.

Анархістаў абвінавачваюць у падпале машын каля будынкаў пракуратуры, Дзяржкамітэта судовых экспертыз у Салігорску і падпал будынка ДАІ ў Мазыры. Расследаваннем справы, як паведамлялася, займалася следчае ўпраўленне КДБ.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: