У праваабаронцы Таццяны Равяка праходзіць вобшук
Пра гэта паспела паведаміць сама Таццяна.

Таццяна пазваніла калегам і паведаміла, што да яе прыйшлі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Паводле слоў Таццяны, вобшукі мусяць адбыцца ў яе дома, на лецішчы і ў офісе, паведамляе «Радыё Рацыя».
Таццяна Равяка шмат гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю.