Запрацаваў анлайн-музей з лістамі беларускіх палітвязняў

«Мы тут будзем трымацца колькі трэба — такі Шлях».

unnamed_278.gif

Цяпер усе лісты ад беларускіх палітвязняў змогуць захоўвацца ў адным месцы — для гэтага стварылі адкрыты анлайн-музей пад назвай «Ляцяць лісты».
Музей быў запушчаны высілкамі розных беларусаў свету, якія захацелі сабраць і захаваць лісты ад палітвязняў як гістарычную каштоўнасць.
Перадаць ліст музею можа любы жадаючы, папярэдне даслаўшы яго на пошту праекта ў выглядзе фотаздымка ці скана.
Ужо цяпер на сайт загружаныя некалькі дзясяткаў лістоў, што прыходзілі суайчыннікам ад Паўла Севярынца, Сцяпана Латыпава, Віктара Бабарыкі і іншых.
Ëсць там лісты і аўтарства былых палітвязняў — напрыклад, журналісткі Кацярыны Барысевіч, якая ўжо адбыла свой тэрмін.