МХД Мінску збіралі подпісы за адмену прымусовага размеркавання (фота)

У Мінску "Маладыя хрысціянскія дэмакраты" 28 сакавіка збіралі подпісы за адмену прымусовага размеркавання. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміла лідар МХД Марына Хоміч.



1459230166_01.jpg

Фота з сайта bchd.info

“Мы даўно займаемся рэформамі сістэмы адукацыі. Абмежаванне практыкі размеркавання — адно з патрабаванняў Дарожнай мапы, якую Беларусь атрымала ў выніку далучэння да Балонскага працэсу. Са свайго боку мы выступаем за адмену прымусовага размеркавання і за пераход да альтэрнатыўнага размеркавання. Калі выпускнікі хочуць, каб дзяржава забяспечыла іх першым месцам працы — дзяржава павінна гэта зрабіць, калі ж маладыя спецыялісты самі ў стане працаўладкавацца — дзяржава не павінна ў гэта ўлазіць. Даўно трэба спыніць гэта прыгоннае права і перастаць вырашаць адсутнасць кваліфікаваных кадраў у вёсках за кошт маладых людзей!” — адзначыла яна.


1459230166_01.jpg


1459230246_03.jpg


1459230199_04.jpg


1459230242_05.jpg


1459230168_06.jpg

bchd.info