Медыцына ў Беларусі — прагнозы самыя песімістычныя

Ініцыятыва «Белыя х*латы» расказвае журналістам «Позірку»: «Мы ідзем да гуманітарнай катастрофы, калі ахова здароўя зводзіцца да бліскучых паказчыкаў у ліпавых справаздачах».

Сфера аховы здароўя Беларусі пацярпела ў выніку рэпрэсій і пазбавілася значнай колькасці прафесіяналаў, што негатыўна адаб'ецца на працы галіны ў 2023 годзе, заявіў журналістам прадстаўнік ініцыятывы.

«Прагнозы ў нас самыя песімістычныя. Нават калі зменіцца рэжым і да кіравання краінай і медыцынай прыйдуць разумныя людзі, наперадзе доўгі перыяд аднаўлення», — зазначыў суразмоўца.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сістэма можа працаваць, калі ўкамплектаваная не толькі медыцынскім персаналам:

«Калі ў шпіталі няма інжынера па рамонце абсталявання, для пацыента гэта візуальна незаўважна, аднак тэхабслугоўванне медтэхнікі, напрыклад, апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, немагчыма».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: