Медыцынская супольнасць: «Цяпер ужо не скажаш: я па-за палітыкай. Майце мужнасць зрабіць правільны выбар!»

«Медыцынская супольнасць здрыганулася. Як такое можа рабіць чалавек з чалавекам?» Беларускія медыкі — дактары і навукоўцы, дацэнты і аспіранты — запісалі відэазварот да беларусаў наконт жахлівых падзей, што здарыліся пасля выбараў.


«Чый загад мог прымусіць служкаў закона дзейнічаць з такой нялюдскасць і жорсткасцю ў дачыненні да мірных бяззбройных людзей?»

«Задача бацькоў – даць дзецям рамкі, разуменне добрага і злога, але не словамі, а ўласным прыкладам, адносінамі ў сям’і».

«Гэта ўсё не пра палітыку, гэта пра дабро і зло, прычым у чыстым выглядзе. Постмадэрн з яго няпэўнымі межамі добрага і дрэннага скончыўся. Цяпер усё навідавоку. Тут — дабро, там — зло. Без варыянтаў».

«Цяпер кожны чалавек робіць свядомы выбар. Цяпер ужо не скажаш: я проста выконваў загад. Цяпер ужо не скажаш: я па-за палітыкай. Майце мужнасць зрабіць правільны выбар!»