«МФ» праводзіць акцыю ў абарону Эдуарда Пальчыса

Актывісты "Маладога фронту" працягваюць збор подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Цяпер на пікеце можна таксама падпісацца і за артыкул блогера Эдуарда Пальчыса.

s4biyc9zfui_1024x768.jpg


Як напісаў у "Фэйсбуку" лідар "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч, артыкул "5 прычын, па якіх Украіна пераможа РФ" Пальчыса суд прызнаў экстрэмісцкай. Менавіта за гэта яго  і судзяць.

xjdatxwbnqg_1024x768.jpg


"Мы выбралі гэты артыкул для падпісання, таму што, па-першае, ён самы лаканічны, а па-другое, менавіта за супрацьстаянне расейскай агрэсіі ва Украіне Эдуарда Пальчыса завабілі ў Расею і там арыштавалі" — адзначае Зміцер Дашкевіч.

tvwngkf7t9e_1024x768.jpg


Плануецца, што 14 кастрычніка перад пачаткам суду адвакат Эдуарда Пальчыса будзе хадайнічаць да суду далучыць падпісаны артыкул "5 прычын…" да матэрыялаў крымінальнай справы.

nkyz2kh3xas_1024x768.jpg


Нагадаем, суд над блогерам Эдуардам Пальчыса, якога беларускія праваабаронцы прызналі палітычным вязнем, пачнецца 14 кастрычніка. Пасяджэнне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Раней Зміцер Дашкевіч заклікаў прыйсці 14 кастрычніка а 10-й раніцы да будынка Менскага гарадскога суда на акцыю салідарнасці з Эдуардам Пальчысам.

7tmqxwpe1eg_1024x768.jpg

Радыё Рацыя