Гуляць у “кракадзіла” па-беларуску можна праз мабільнае дастасаванне “Яшчарка”
З’явілася электронная версія папулярнай моладзевай гульні «кракадзіл» на беларускай мове: цяпер на смартфон можна запампаваць прыкладанне “Яшчарка” і разам з сябрамі паказваць і адгадваць нечаканыя словазлучэнні з беларускіх словаў.
![jaszczarka01_680x503.jpg jaszczarka01_680x503.jpg](/img/v1/news/full/jaszczarka01_680x503.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота jascarka.ziolki.by
Гуляць у “Яшчарку” вельмі проста: калі націснуць на кнопку “Загадаць!”, то на экране з’явіцца ўнікальнае словазлучэнне з прыметніка і назоўніка, якое трэба паказаць сваім сябрам толькі пры дапамозе жэстаў, рухаў і мімікі. Хто першы адгадае словазлучэнне – загадвае наступным!
![budzma.by__wp_content_uplo_58f0e9129f62e0ea8a3dcf61fae32c90.png budzma.by__wp_content_uplo_58f0e9129f62e0ea8a3dcf61fae32c90.png](/img/v1/images/budzma.by__wp_content_uplo_58f0e9129f62e0ea8a3dcf61fae32c90.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Гульня змяшчае 100 прыметнікаў і 100 назоўнікаў, якія выбіраюцца выпадковым чынам. Мабільнае прыкладанне “Яшчарка” працуе на Android-тэлефонах і планшэтах і даступна для бясплатнай спампоўкі ў Google Play.
Цяпер дастаткова запампаваць «Яшчарку» на свой смартфон, каб у любы момант пагуляць з сябрамі: на вечарыне, дома, на прыродзе, або ў дарозе — аўтобусах, электрычках ды цягніках.
Мабільная “Яшчарка” з’явілася дзякуючы android-распрацоўшчыку Алегу Ляліку. Гульня з’яўляецца электроннай версіяй аднайменнай рэальнай настолкі, выпушчанай ў канцы 2014 года Паўлам і Воляй Берасневымі.