Мігранты — нават з Індыі. 32 чалавекі спрабавалі нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу

4 студзеня 32 чалавекі спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую мяжу.

fipag_zxiaijwva_1_1.jpeg


У раёне Чарэмшы 11 чалавек спрабавалі прарвацца праз мяжу сілай, паведамляе памежная служба Польшчы, піша REFORM.by.

У раёне Міхалова польскія памежнікі затрымалі чатырох грамадзян Індыі, якія перайшлі Свіслач уброд. У раёне Баброўнікаў чацвёра грамадзян Ірака перабраліся праз Свіслач на надзіманай лодцы.