МУС Літвы выступіла за падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы выступае за падаўжэнне надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіла кіраўнік ведамства Агне Білатайтэ.


«Міністэрства ўнутраных спраў вельмі сур'ёзна ставіцца да сітуацыі і бачыць, што пагрозы не зніклі, — а падстава для надзвычайнага становішча застаецца. Таму прапанова Міністэрства ўнутраных спраў — падоўжыць надзвычайнае становішча», — цытуе яе REFORM.by са спасылкай на BNS.

Учора прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаўся за тое, каб абмеркаваць пытанне аб адмене надзвычайнага становішча, уведзенага летась. Па яго словах, напал міграцыйнага крызісу на мяжы знізіўся, а рэжым надзвычайнага становішча перашкаджае ўнясенню змяненняў у Канстытуцыю, звязаных з выбарамі мэраў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: