Міліцыянт прыйшоў у дзіцячую бальніцу складаць пратакол на актывістку

У Бабруйску кіраўнік аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Сяргей Рудзько прыйшоў у дзіцячае аддзяленне гарадской інфэкцыйнай бальніцы, каб скласці пратакол на актывістку прафсаюзу РЭП Галіну Лазараву, якая ляжыць там з малым дзіцём.

Падпалкоўнік Сяргей Рудзько складае пратакол у дзіцячым шпіталі

Падпалкоўнік Сяргей Рудзько складае пратакол у дзіцячым шпіталі


Міліцыя вінаваціць Галіну Смірнову ва ўдзеле ў пікеце на бабруйскай плошчы Перамогі ў мінулую суботу. Яе хацелі затрымаць яшчэ тады, але праваабаронца Алег Жалноў, які вёў стрым у Фэйсбук, і іншыя ўдзельнікі пікету гэтаму перашкодзілі.

31c2c4c0_b0c6_495b_b61e_f8c7f434a66b_cx0_cy18_cw100_w650_r1_s.jpg

Пікет у Бабруйску 7 кастрычніка, у цэнтры Галіна Лазарава
Тры дні пасьля пікету падпалкоўнік Рудзько патрабаваў ад Галіны Лазаравай, каб яна прыйшла ў аддзяленне міліцыі. Але ў яе дома трое малых дзяцей, да таго ж адно дзіцё захварэла, ажно прыйшлося класьціся зь ім у шпіталь. І там Рудзько дагнаў актывістку.
Допыт ён вёў у працэдурным пакоі — паводле сьведкаў, маленькім і душным. Галіна Лазарава патэлефанавала сябрам, да яе ў бальніцу прыехала кіраўніца бабруйскай суполкі РЭП Галіна Сьмірнова, актывіст Уладзімер Усер і Алег Жалноў. Сябры абурыліся, чаму Рудзько трымае маці з хворым дзіцём. Алег Жалноў пачаў весьці стрым з гэтага допыту, Рудзько абвінаваціў яго ў перашкодзе адміністрацыйнаму працэсу і выклікаў міліцыю.

8bc98393_966b_4428_955b_cf2748418383_w650_r0_s.jpg


— Рудзько стаў на нас крычаць, — расказала Свабодзе Галіна Смірнова, — а калі мы пайшлі на выхад, спрабаваў спыніць, каб мы не сышлі да прыезду іншых міліцыянтаў. Усе пацыенты сабраліся на гэтыя крыкі, лекары — усе былі ў шоку.

7dad0b65_af63_4696_8df3_441f8a61521a_w650_r1_s.jpg


Актывісты выйшлі з будынку бальніцы, і тут міліцыянты затрымалі Алега Жалнова і Уладзімера Усера, да ночы яны знаходзіліся ў ГУУС. Галіне Сьмірновай падпалкоўнік Рудзько пасьпеў таксама выпісаць пазоў:
— Але я яго не ўзяла. Што яшчэ за пазовы ў бальніцы, які «адміністрацыйны працэс» у бальніцы?!
Сяргей Рудзько вядомы ў Бабруйску перасьледам дэмакратычных актывістаў. Ён зрабіў імклівую кар’еру з капітана да падпалкоўніка.
www.svaboda.org