Мінадукацыі: гімназіі збіраюцца наблізіць да сярэдніх школ
У Міністэрстве адукацыі насамрэч абмяркоўваюць ідэю, каб наблізіць адукацыю ў гімназіях да ўзроўню сярэдніх школаў. Навучанне на павышаным узроўні будзе праводзіцца толькі ў 10–11 класах.
![13_14_1.jpg 13_14_1.jpg](/img/v1/images/13_14_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра тое што ў гімназіях Беларусі павышаны ўзровень ведаў будзе давацца толькі ў 10 і 11 класах, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь-1». У астатнія гады гімназіі будуць працаваць «паводле агульных стандартаў у межах пачатковага і базавага ўзроўняў».
«Гэта плануецца, — пацвердзіла “Радыё Свабодзе” словы міністра Людміла Высоцкая, прэс-сакратарка Мінадукацыі. — З гэтага года яшчэ не будзе, механізм не адпрацоўваўся».