Міністэрства аховы здароўя просіць дасылаць чэкі на лекі за мяжой, каб знізіць іх кошты ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі хоча знізіць кошт на некаторыя лекі. Таму яно просіць дасылаць фота чэкаў на прэпараты, якія за мяжой каштуюць танней. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.

medikamenty_2.jpg

Каб знізіць кошт медыкаментаў, спецыялісты параўноўваюць кошты ў Беларусі і іншых краінах. Таму ведамства просіць усіх, хто купляе лекі за мяжой, рабіць фатаграфіі чэкаў. І пакідаць іх у каментарах да замацаванага запісу на старонцы Міністэрства аховы здароўя ў Facebook.
Адзначаецца, што інфармацыю пажадана дапаўняць дэталямі: указаннем краіны, горада і дадзенымі пра прэпарат. Абавязковая ўмова — медыкамент павінен каштаваць танней, чым аналагічны ў Беларусі.


Паводле kyky.org