Мінюст пісьмова папярэдзіў “Перспектыву”

"Перспектыва" парушыла патрабаванні закона "Пра масавыя мерапрыемствы" пра неабходнасць атрымання дазволу на правядзенне масавага мерапрыемства, сцвярджаюць Мінюсце 



photo2.jpg

Фота www.perspektyva.org

Міністэрства юстыцыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне рэспубліканскаму грамадскаму аб'яднанню "Перспектыва" за парушэнне  заканадаўства і нагадала, што ў выпадку паўторнага на працягу года парушэння можа быць пастаўленна пытанне пра прыпыненне дзейнасці або ліквідацыю арганізацыі.

У дакуменце, тэкст якога змешчаны на сайце "Перспектывы", адзначаецца, што старшынёй "Перспектывы" Анатолем Шумчанкам на тэрыторыі Гандлёвага дому "Ждановічы" каля будынка "Свет моды-1" было арганізавана несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. "Пры гэтым, як было паведамлена Мінскім гарвыканкамам, дакументы пра правядзенне масавага мерапрыемства ў выканаўчы і распарадчы орган не падаваліся", — заяўляе Мінюст.

Паведамляючы пра вынясенне пісьмовага папярэджання, адначасова міністэрства юстыцыі папярэджвае кіраўнічы орган "Перспектывы", што ў выпадку паўторнага парушэння заканадаўства ці ўласнага статуту ў дачыненні да дадзенага грамадскага аб'яднання можа быць пастаўлена пытанне пра яго дзейнасць або ліквідацыю ва ўсталяваным парадку.

У канцы чэрвеня на тэрыторыі Гандлёвага дому "Ждановічы"  быў затрыманы старшыня  "Перспектывы" А. Шумчанка пасля сустрэчы з прадпрымальнікамі, ён быў асуджаны да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. У гэты дзень, як паведамлялі СМІ, у Мінску і шэрагу рэгіёнаў Беларусі прадпрымальнікі правялі аднадзённы страйк, пратэстуючы супраць увядзення з 1 ліпеня тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза  на прадукцыю лёгкай прамысловасці.

Паводле www.interfax.by