Мінпрацы прадставіла праграму для збору дадзеных аб занятых у эканоміцы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на сваім сайце прадставіла праграму падрыхтоўкі і накіроўвання электронных дакументаў, якая будзе задзейнічана для збору дадзеных аб занятых у эканоміцы, паведамляе БЕЛТА.

000022_1531810543_310680_big.jpg

Праграма будзе выкарыстоўвацца дзяржорганамі і арганізацыямі для фарміравання базы дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя у эканоміцы. База дадзеных павінна быць гатовая да 1 снежня 2018 года. Кансультацыю па пытаннях эксплуатацыі праграмы падрыхтоўкі і накіроўвання электронных дакументаў можна атрымаць у Цэнтры інфармацыйных тэхналогій Мінпрацы.
Як паведамлялася раней, электронная паслуга перадачы дадзеных пра не занятых у эканоміцы грамадзянаў будзе даступная на Адзіным партале электронных паслуг з 1 верасня.


Паводле belta.by