Мінск: аўтазакі рушылі ў бок ЦУМа

Па перакрытаму праспекту аўтазакі паехалі ў бок ЦУМа. Каля ЦУМа сабралася частка пратэстоўцаў, якія не змаглі прайсці да Акадэміі навук праз кардоны. Арыштаванымі набіваюць поўныя аўтазакі.

Фота Уладзіслаў Рубанаў

Фота Уладзіслаў Рубанаў

Пасля масавых арыштаў каля Акадэміі навук міліцыянты скіравалі аўтазакі да ЦУМа, дзе сабралася нямала пратэстоўцаў.
Людзі скандуюць "Ганьба!".