Працягваюцца масавыя затрыманні ў цэнтры Мінска. Адключаны мабільны інтэрнэт (фота, відэа)
Мноства поўных аўтазакаў скіроўваюцца па праспекту Незалежнасці на Усход,арыштавана каля паўтысячы чалавек. Але калона пратэстоўцаў працягвае рух.
![Фота Уладзіслава Рубанава Фота Уладзіслава Рубанава](/img/v1/images/unnamed_41_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Уладзіслава Рубанава
15.25. Чарговыя жорсткія затрыманні на плошчы Перамогі каля крамы "Акіян".
15.07. Нягледзячы на масавы хапун, людзей усё яшчэ вельмі шмат. Калона працягвае рух у бок плошчы Каліноўскага.
15.04. Каля крамы “Іў Рашэ” недалёка ад Плошчы Перамогі зноў адбываліся затрыманні. Загрузілі некалькі атазакаў. Людзей затрымліваюць вельмі жорстка і збіваюць дручкама па галовах. З аднаго кепска закрыкага аўтаўзака некалькі затрыманых здолелі збегчы.
14.59. Адключаны мабільны інтэрнэт у двух аператараў: velcom і МТС.
Вельмі шмат людзей было арыштавана каля ЦУМа, аўтазакі напаўняюцца хутка, затрыманым у іх даводзіцца нават стаяць. Пасля мноства поўных аўтазакаў скіроўваюцца па праспекту Незалежнасці на Усход.
ПЦ "Вясна" публікуе прозвішчы затрыманых.
![Фота Уладзіслава Рубанава Фота Уладзіслава Рубанава](/img/v1/images/dsc_0287_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Уладзіслава Рубанава
![Фота Уладзіслава Рубанава Фота Уладзіслава Рубанава](/img/v1/images/dsc_0292_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Уладзіслава Рубанава
![Фота Арцёма Лявы Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/dzien_voli_2017_liava_arciom_9_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Арцёма Лявы
![Фота Арцёма Лявы Фота Арцёма Лявы](/img/v1/images/dzien_voli_2017_liava_arciom_3_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Арцёма Лявы
Фота Арцёма Лявы
Відэа Арцёма Лявы