Схапілі Валерыя Шчукіна. Яго моцна збіваюць у РАУС
Вядомы праваабаронца, 75-гадовы Валер Шчукін зараз знаходзіцца ў Завадскім РУУС г. Мінска.

Фота nash-dom.info
Вольга Карач піша на сваёй старонцы ў фейсбуку, што ў пастарунку Валерыя Шчукіна вельмі моцна збіваюць за тое, што ён адмовіўся павярнуцца да сцяны.
Ён упаў, ляжыць на падлозе і не можа ўстаць.
Да таго ж, у Валерыя Аляксеевіча інсуліназалежная форма дыябету. Уколаў з сабой ён не мае.
Разам з ім знаходзіцца Аляксандр Елісееў і Любоў Лунёва.