Мінскім педагогам ўслед за лекарамі таксама павялічылі надбаўкі да зарплаты
Услед за павелічэннем даплат медыкам сталічны савет дэпутатаў прыняў рашэнне матэрыяльна прастымуляваць з гарадскога бюджэту і работнікаў устаноў адукацыі, арганізацый фізічнай культуры і спорту.

Адпаведны дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нагадаем, што не так даўно педагогі, рушыўшы ўслед прыкладу пратэстаў лекараў, напісалі ліст у Саўмін з просьбай звярнуць увагу на праблемы з заробкамі і сацыяльнымі гарантыямі ў галіне.
Рашэнне Мінгарсавета павялічыць выніковую суму ў разліковых лістках работнікаў адукацыі ненашмат — усяго на 50-150 тысяч рублёў у залежнасці ад займаемай пасады.
Так, напрыклад, бацькам
выхавальнікам і прыёмным бацькам замест ранейшых 240
тысяч зараз будуць даплочваць па 390.
Надбаўка за класнае кіраўніцтва ў школах або куратарства груп ва ўніверсітэтах павялічана з 80 да 130 тысяч рублёў.
На 62,5 % вырастуць дадатковыя стымулюючыя выплаты і іншым работнікам сістэмы адукацыі.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)