Мінздароўя абвясціла ўсяго аб 5146 новых выпадках COVID-19
Міністэрства аховы здароўя агучыла чарговую каронавірусную статыстыку. За суткі ў краіне выяўлена 5146 новых выпадкаў COVID-19. Усяго з пачатку пандэміі зарэгістравана 843717 пацыентаў з такім дыягназам.

Выпісаныя з бальніц 540 чалавек. Агульная колькасць акрыяўшых складае 828 579.
Памерлі за суткі 13 чалавек з выяўленай каронавірусной
інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя паведамляе аб 6278 смяротных
зыходах.
Варта адзначыць, што 5 тысяч выпадкаў — гэта зусім мала ў параўнанні з колішнімі лічбамі. У мінулыя дні сутачная «норма» захварэлых на ковід, паводле афіцыйнай статыстыкі, імкнулася да 10 тысяч.