
Такое рашэнне прынятае «ў сувязі з тым, што ў краіне рэгіструецца невялікая колькасць пацыентаў з інфекцыяй COVID-19», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
У Мінздароўя таксама паведамілі, што, паводле прагнозаў спецыялістаў, да восені інфекцыя COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь павінна перайсці ў непандэмічную, сезонную фазу. Гэта азначае, што захворванне COVID-19 будзе рэгістравацца, як ВРВІ і грып — восенню і зімой.