Мінздароўя пашырыла спіс краін, пасля перабывання ў якіх патрэбная самаізаляцыя
Міністэрства аховы здароўя дадало у спіс новыя краіны, пасля перабывання ў якіх людзі павінны прайсці 10-дзённую самаізаляцыю.

Нагадаем, замежнікаў у Беларусь не ўпускаюць з 1 лістапада, таму рашэнне Міністэрства аховы здароўя тычыцца пераважна беларусаў.
Пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19, абнавілі 2 лістапада. У пералік з 03.11.2020 уключаюцца яшчэ 7 краін:
Рэспубліка Албанія,
Федэратыўная Рэспубліка Германіі,
Італьянская Рэспубліка,
Рэспубліка Кіпр,
Рэспубліка Сан-Марына,
Княства Манака,
Латвійская Рэспубліка.
Асобы, якія прыбылі з гэтых краін, абавязаны знаходзіцца ў самаізаляцыі напрацягу 10 каляндарных дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
З поўным пералікам краін, па прыбыцці з якіх прадугледжана ізаляцыя, можна азнаёміцца на сайце Мнздароўя.