Мясцовыя жыхары выступілі ў абарону парку, Зелянбуд выклікаў на іх міліцыю

Каля 11-й раніцы 23 мая ў парк "Катоўка", што знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Ізмайлаўскі, Крыловіч і Меліярацыйнай, прыехалі прадстаўнікі "Зелянбуда" для высечкі дрэваў.

Фота з сацсетак

Фота з сацсетак

 

Мясцовыя жыхары і актывісты таксама прыйшлі ў парк, каб выказаць сваю нязгоду з высечкай. Як паведамляюць відавочцы, прадстаўнікі "Зелянбуда" выклікалі міліцыю.

 

Нагадаем, у парку «Катоўка» збіраюцца высекчы дрэвы для будаўніцтва касцёла.

 

19 мая экалагічныя актывісты правялі акцыю ў яго абарону, заклікаючы захоўваць зялёныя зоны ў гарадах.


 

spring96.org