Могілкі часоў Вялікага Княства Літоўскага (відэа)
Крупкі знаходзяцца паміж Масквой і Варшавай. Тут густыя лясы, а ў лясах вельмі шмат старажытных могілак, сярод іх — могілкі часоў Вялікага Княства Літоўскага.
![wty1cr.jpg wty1cr.jpg](/img/v1/news/full/wty1cr.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На Крупшчыне пад кіраўніцтвам гісторыкаў Валерыя Арцюховіча і Андрэя Аляхновіча адбываюцца краязнаўчыя даследванні, а таксама ўпарадкаванне сярэднявечных лясных могілак. Гэтая актыўнасць — у межах доўгатэрміновай комплекснай краязнаўчай праграмы "Малое Палессе — Край выселеных вёсак".
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота і відэа Андрэя Аляхновіча