На алеі ў Віцебску зніклі пасаджаныя мэрам горада туі
У ноч з 1 на 2 чэрвеня зніклі дзве туі з завулку на Маскоўскім праспекце ў Віцебску, пасаджаныя падчас апошняга гарадскога суботніка.
Як паведамлялі «Народныя навiны Вiцебска», у гэтым месцы высадзілі каля двух дзесяткаў маладых туй, а па інфармацыі гарадской газеты «Віцьбічы» падчас суботніка на Маскоўскім праспекце працаваў і прымаў удзел у пасадцы дрэў старшыня Віцебскага гарвыканкама Віктар Нікалайкін.
На месцы двух дрэў засталіся незасыпаныя ямы, падобна, што той, хто выкапываў туі пад покрывам ночы, спяшаўся. Цалкам верагодна, што цяпер дрэўцы будуць красавацца на нечым асабістым дачным участку ці на могілках.
Паводле naviny.by