На «Беларуськаліі» абвалілася галерэя. Звестак пра пацярпелых няма
На 4-м рудаўпраўленні прадпрыемства «Беларуськалій» абвалілася галерэя. Пра гэта фэйсбук-супольнасці «Твой салігорск» паведамілі відавочцы надзвычайнага здарэння.

Пра пацярпелых інфармацыі няма.
Паведамленні пра надзвычайныя здарэнні на «Беларуськаліі» апошнім часам прыходзяць рэгулярна. Паводле прафсаюзных актывістаў, галоўная прычына палягае ў зношанасці прамысловага абсталявання і грэбаванні тэхнікай бяспекі дзеля выканання плану выпрацоўкі калійных ўгнаенняў.
Паводле «Свабоды».