На будоўлі Minsk World загінуў рабочы

Сёння, 23 красавіка, днём на будаўнічай пляцоўцы Minsk World загінуў чалавек.

 Фота Onlíner

 Фота Onlíner

Пра гэта паведаміў Onlíner са спасылкай на ўласную інфармацыю. Гібель чалавека журналістам пацвердзілі прадстаўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Паводле папярэдняй інфармацыі, чалавека прыціснула шчытом. На месца здарэння прыбылі міліцыя, «Хуткая» і прадстаўнікі СК.

«На месцы здарэння працуюць следчыя. На будоўлі смяротна траўмаваны рабочы», — паведамілі ў СК.