На Кастрычніцкай вывесілі плакаты супраць гамафобіі
На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску ЛГБТ-актывісты 30 жніўня вывесілі плакаты супраць гамафобіі. Акцыю правялі ў знак салідарнасьці са
збітым рэжысэрам і апэратарам дакумэнтальнага кіно Мікалаем Купрычам, піша Свабода.

Адзін з удзельнікаў акцыі, мінчук Андрэй Завалей, сказаў Свабодзе, што гэта быў калектыўны парыў — ЛГБТ-актывісты арганізаваліся і зладзілі акцыю за суткі.
«Важны сэнс пасланьня — „я таксама п...р“, бо менавіта за імгненьне да нападу Коля Купрыч сказаў гэта нападніку мімаходзь, нават не прыдаючы значэньня. „Ну, няхай я буду п...рам“, і адвярнуўся. Насамрэч гэта быў акт найвялікшай салідарнасьці, які толькі магчымы з боку чалавека. Сказаць — я таксама „іншы“, прыняць гэта на сябе, адчуць, як жывецца ў скуры іншага чалавека», — напісаў Завалей.
Да акцыі таксама далучылася крама «Вялікі дзякуй», якая знаходзіцца на Кастрычніцкай вуліцы.
