На месцы, дзе застрэлілі Тарайкоўскага, паставілі сметніцу (фотафакт)
На месцы народнага мемарыяла на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага паставілі сметніцу.

Фота з тэлеграму
Смеццевы кантэйнер з'явіўся ля метро «Пушкінская» ў Мінску, паведамляе «Салідарнасць». Сметніцу паставілі на тым самым месцы, дзе людзі пакідалі кветкі і свечкі ў памяць пра загінулага ад кулі сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага.